14.02.2020

па | 14.02.2020

На трох АЗС Гродзенскай вобласці
спажыўцам не далівалі паліва

У снежні 2019 года і ў студзені 2020 года Гродзенскай абласной інспекцыяй Дзяржстандарту праведзены маніторынгі аўтазаправачных станцый Гродзенскай вобласці па пытанні водпуску паліва спажыўцам, а таксама па пытанні якасці рэалізуемага паліва.
Па выніках выпрабаванняў узораў паліва, адабраных на АЗС вобласці, неадпаведнасцяў па якасці не ўстаноўлена.
Разам з тым, на трох аўтазаправачных станцыях ЗТАА «ЛУКОЙЛ Беларусь», размешчаных у г.Ліда і Лідскім раёне, і СТАА «ЮНАЙТЭД Кампанія» у Ашмянскім раёне, 10 паліўна-раздатачных калонак працавалі з хібнасцю, якая перавышае дапушчальную, што прывяло да недоливу паліва спажыўцу ад 60 да 100 мл на кожныя 50 літраў паліва.
Па выніках наглядных мерапрыемстваў Гродзенскай абласной інспекцыяй Дзяржстандарту названым суб'ектам выдадзены рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў.