Узаемадзеянне са СМІ

Адказны за працу са СМІ: Вядучы рэферэнт службы інфармацыйна-аналітычнай і прававой работы

Балдаўская Наталля Юр'еўна

(0152) 71-40-42

па электроннай пошце: urist@gosstandart.grodno.by

Патрабаванні да афармлення запытаў СМІ

  1. Запыты на прадастаўленне афіцыйнай інфармацыі па пытаннях дзейнасці Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта СМІ афармляе пісьмова і накіроўвае на папяровым або электронным носьбіце.

  2. Запыты афармляюцца на імя начальніка інспекцыі Яроміновіча Ю.С. на афіцыйным бланку рэдакцыі СМІ за подпісам галоўнага рэдактара.

    У запыце ўказваюцца:

– асноўная тэма (прадмет запыту);  

– прыкладны спіс пытанняў;

– тэрміны атрымання інфармацыі альбо правядзення здымак;

– кантактныя дадзеныя рэдакцыі і/ці журналіста;

– кароткія звесткі аб СМІ (прадмет і / або спецыялізацыя, перыядычнасць выпуску, тэрыторыя распаўсюджвання).

  1. Да разгляду прымаюцца запыты СМІ па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта.