Абраны лагатып 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

У Беларусі выбраны лагатып 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Лагатып прадстаўлены стылізаваным контурам Рэспублікі Беларусь у колерах Дзяржаўнага флага краіны.
з выявай мемарыяла «Курган Славы» і адпаведнага надпісу.

Аўтар-пераможца - Седзіч Аляксандр.

У адпаведнасці з умовамі Інструкцыі аб парадку правядзення конкурсу, эскізны праект будзе дапрацаваны і апублікаваны разам з Дагаворам невыключнай адкрытай ліцэнзіі на сайце Міністэрства культуры ў бліжэйшы час..