Участкі для галасавання на выбарах дэпутатаў у адзіны дзень галасавання

па | 12.01.2024

Завяршыўся этап утварэння ўчасткаў для галасавання па выбарах дэпутатаў у адзіны дзень галасавання. Так, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь створана 5411 участкаў.

Найбольшая колькасць участкаў для галасавання сфарміравана ў Гомельскай і Мінскай абласцях (955 і 899 адпаведна), 870 у Брэсцкай вобласці, 693 у Віцебскай, 693 у Магілёўскай, 602 у Гродзенскай і 699 у г. Мінску.

Участковыя выбарчыя камісіі будуць сфарміраваны не пазней 25 студзеня 2024 г.