Адбыўся круглы стол па пытаннях практыкі разгляду спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

па | 28.02.2022

25 лютага 2022 года ў Гродзенскай абласной інспекцыі дзяржаўнага нагляду за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў і стандартаў і дзяржаўнага метралагічнага нагляду Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі адбыўся круглы стол па пытаннях практыкі разгляду спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях пры ўдзеле намесніка старшыні эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Ляха С.І., суддзі Дзярабінай А.Э., начальніка аддзела статыстыкі і аналізу судовай практыкі суда Саўца А.С.

У ходзе правядзення круглага стала былі абмеркаваны актуальныя пытанні вядзення адміністрацыйнага працэсу пры прыцягненні асоб да адміністрацыйнай адказнасці.. Намеснік старшыні эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Лях С.І. падкрэсліў значнасць захавання патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні згодна з артыкулам 11.24 ПВКаАП Рэспублікі Беларусь, а таксама прынцыпу справядлівасці пры вызначэнні магчымасці наступлення адміністрацыйнай адказнасці юрыдычнай асобы пры недастатковасці адказнасці вінаватага работніка юрыдычнай асобы.

Суддзя Дзярабіна А.Э. падрабязна спынілася на аналізе разгляду спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях па пратаколах аб адміністрацыйных правапарушэннях Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта, асобных праблемных пытаннях, якія ўзнікаюць пры разглядзе спраў названай катэгорыі, што дазволіць удасканальваць працу па вядзенні адміністрацыйнага працэсу па матэрыялах, накіроўваным Гродзенскай абласной інспекцыяй Дзяржстандарта ў эканамічны суд Гродзенскай вобласці.