Збяром партфель разам!

па | 23.08.2024

Напярэдадні пачатку новага навучальнага года традыцыйна па ўсёй краіне стартуюць мерапрыемствы ў рамках акцыі «Збяром партфель разам!». Гродзенская абласная інспекцыя Дзяржстандарта не магла застацца ўбаку, калектывам аднагалосна было прынята рашэнне паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі.

Па ініцыятыве пярвічнай арганізацыі Аб'яднанай арганізацыі Дзяржстандарта ГА "Беларускі саюз жанчын" Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта аказана дапамога па падрыхтоўцы дзяцей да школы сем'ям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Для школьнікаў да новага навучальнага года былі набыты і ўручаны наборы школьных пісьмовых прылад., кнігі, канцылярскія тавары.