24 красавік 2026 года супрацоўнікі Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта правялі рабочую сустрэчу з кіраўніцтвам ТАА "Джо Джо Хэакасметыкс" па пытаннях растлумачэння патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, датычных афармлення этыкеткі і маркіроўкі прадукцыі.
У рамках мерапрыемства разгледжаны патрабаванні Тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза., Еўразійскага эканамічнага саюза, тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі пры ажыццяўленні вытворчасці і рэалізацыі касметычнай прадукцыі, патрабаванні заканадаўства аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў пры ажыццяўленні фасоўкі.
Прадстаўнік таварыства праінфармаваны аб тым, што на сайце Дзяржстандарту ў адкрытым доступе функцыянуе рэсурс "Небяспечная прадукцыя", якім неабходна карыстацца пры правядзенні закупак, каб не набыць заведама няякасную і небяспечную сыравіну і абсталяванне, матэрыялы і СІЗы для патрэб вытворчасці, а таксама аб магчымасці выкарыстання Інтэрнэт-рэсурсу "Дзяржаўны інфармацыйны фонд па забеспячэнні адзінства вымярэнняў".