Віншаванне з Днём мытніка

па | 20.09.2024

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад і ветэранаў мытнай службы Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам – Днём мытніка.
“Ад належнага выканання шэрагу найважнейшых дзяржаўных задач, пастаўленых перад беларускай мытнай службай, шмат у чым залежыць эканамічная бяспека і стабільнасць развіцця Рэспублікі Беларусь,- адзначыў Кіраўнік дзяржавы. – Устойлівае папаўненне рэспубліканскага бюджэту, эфектыўная барацьба з кантрабандай, стварэнне спрыяльных умоў для знешнеэканамічнай дзейнасці айчынных прадпрыемстваў адыгрываюць важную ролю для захавання тэмпаў эканамічнага росту ў дзяржаве”.
Прэзідэнт падкрэсліў: “Праца на апярэджанне, правільны прагноз сітуацыі і комплексныя рашэнні, якія прымаюцца ў адказ на недружалюбныя крокі сумежных дзяржаў, дазваляюць нам сёння абараніць унутраны рынак і забяспечыць бесперабойную працу нашых прадпрыемстваў і транспартную лагістыку.”.
Аляксандр Лукашэнка асобную падзяку выказаў ветэранам, чый назапашаны вопыт і веды дазваляюць сёння маладым супрацоўнікам эфектыўна выконваць пастаўленыя перад мытнай службай задачы.
Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і новых дасягненняў у імя працвітання Рэспублікі Беларусь.