«Круглы стол» з работнікамі Таварыства з абмежаванай адказнасцю «БелСмартТэх»

па | 25.02.2026

Гродзенская абласная інспекцыя Дзяржстандарта правяла "круглы стол" на базе Таварыства з абмежаванай адказнасцю “БелСмартТэх”.

У рамках мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні захавання патрабаванняў заканадаўства аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў пры аказанні паслуг вымяральнай лабараторыяй, у частцы:

– эксплуатацыі ў сферы заканадаўчай метралогіі сродкаў вымярэнняў без праходжання дзяржаўнай паверкі, а для лабараторыі, акрэдытаванай у Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь, – дзяржаўнай паверкі ці каліброўкі;

– захавання патрабаванняў методык (метадаў) вымярэнняў;

– прымянення ў сферы заканадаўчай метралогіі атэставаных методык (метадаў) вымярэнняў;

– захавання патрабаванняў па афармленні пратаколаў, у тым ліку адлюстраванню ўсёй інфармацыі неабходнай для інтэрпрэтацыі вынікаў і патрабаванай у адпаведнасці з ужывальным метадам; выкананню правілаў напісання адзінак велічынь.

Супрацоўнікі Таварыства былі праінфармаваныя аб тыповых парушэннях патрабаванняў заканадаўства аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў, якія выяўляюцца., размешчаных на афіцыйным сайце Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта і аб магчымасці выкарыстання інтэрнет-рэсурсу «Дзяржаўны інфармацыйны фонд па забеспячэнні адзінства вымярэнняў».