22 чэрвеня Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

па | 23.06.2025

22 Чэрвень 2025 гады прадстаўнікі калектыва Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту, у тым ліку сябры пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» прынялі ўдзел у акцыі «Прыйдзі і пакланіся», усклалі кветкі ля памятнага знака "Дрэва жыцця" мемарыяла "Шталаг-324".

Лагер для савецкіх ваеннапалонных Шталаг 324 у дакументах нацыстаў называўся Шталаг 324 «Ласосна/Гродна» ад наймення бліжэйшай чыгуначнай станцыі Ласосна, куды дастаўлялі і расстрэльвалі ваеннапалонных і мірнае насельніцтва. Будаўніцтва Шталага 324 было пачата нацыстамі ў ліпені 1941 г., скончана - у лістападзе 1941 г.

Гэты дзень - даніна памяці ўсім загінуўшым, закатаваным у фашысцкай няволі, памерлым ад голаду і нягод.

Сёння мы аддаём абавязак памяці і ўдзячнасці ўсім, хто прыняў на сябе першы ўдар ворага, хто не дажыў да светлага Дня Перамогі, але верыў у яго, прымаючы няроўны бой з нацызмам.