АСВОД ІНФАРМУЕ

па | 08.08.2024

08.08.2024 у Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта адбыўся семінар з удзелам старшыні Кастрычніцкай раённай арганізацыі АСВОД г. Гродна Варанковай Марыі Іванаўны.

У ходзе семінара былі асветлены актуальныя пытанні па папярэджанні няшчасных выпадкаў на вадаёмах., адказных паводзін на вадзе і на плыткаводдзе ў цёплую пару года. Завастрылі ўвагу на небяспеку закінутых і трухлявых студняў, на дзеянні пры ўзніклых курчаў падчас купання. Супрацоўнікам інспекцыі быў прадэманстраваны навучальны фільм аб правілах паводзін на вадзе. , аб прыёмах ратавання і аказання першай дапамогі асобам, якія церпяць бедства на водах. Адбыўся цікавы і пазнавальны дыялог аб абсталяванні пляжаў горада Гродна і яго наваколляў..

Таксама работнікам інспекцыі была прадстаўлена магчымасць у мэтах павышэння эфектыўнасці дзейнасці АСВОД і ў адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.06.2023 №175 заплаціць членскія ўзносы на выкананне АСВОД дзяржаўна-значных задач, накіраваных на максімальна магчымае зніжэнне верагоднасці гібелі людзей на водах, выраб нагляднай агітацыі, набыцця выратавальных сродкаў, абсталяванне куткоў АСВОД у працоўных калектывах, правядзення мерапрыемстваў па папярэджанні няшчасных выпадкаў на вадаёмах.

Няхай кожнае лета для ўсіх нас будзе яркім, бяспечным і насычаным прыемнымі падзеямі!