01 лістапада 2024 года, у рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь - энергаэфектыўная краіна", прадстаўнікі Гродзенскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарта правялі семінар з супрацоўнікамі Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта.
У ходзе семінара работнікі інспекцыі былі праінфармаваны аб важнасці і неабходнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, актуальнасці іх эканомнага выкарыстання для кожнага чалавека, магчымых спосабах і метадах эканоміі энергарэсурсаў у побыце, што з'яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту як саміх грамадзян, так і эканамічнага росту краіны ў цэлым. таксама, супрацоўнікам інспекцыі быў прадэманстраваны відэаролік аб дасягненнях Гродзенскага рэгіёна ў галіне энергаэфектыўнасці..
Падчас семінара супрацоўнікі інспекцыі задалі пытанні, на якія былі атрыманы кампетэнтныя адказы.