24-25.10.2024 намеснік начальніка Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта Гардзейчык Г.У. прыняла ўдзел у інфармацыйна-кансультатыўным мерапрыемстве па растлумачэнні норм дзеючага заканадаўства, арганізаваным Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам "Адкрытая прыёмная для бізнесу", праведзеным у г.Масты, г.Ваўкавыск, г.Свіслач і г.п.Бераставіца.
Прадпрымальнікаў цікавілі пытанні заканадаўства Рэспублікі Беларусь:
-па патрабаванням, прад'яўляным да маркіроўкі фасаваных тавараў;
-па пацвярджэнні адпаведнасці бытавой тэхнікі, у сувязі са зменамі ў Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 21 Кастрычніка 2016 г. № 849 "Аб некаторых пытаннях пацвярджэння адпаведнасці ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь";
– аб парадку пацвярджэння наяўнасці дакументаў аб якасці і бяспецы тавараў пры іх продажы ў рознічным гандлі.
Прадстаўнікі бізнесу мелі магчымасць атрымаць індывідуальную кансультацыю па пытаннях ажыццяўлення дзейнасці ў кваліфікаваных спецыялістаў службаў і ведамстваў, якія адносяцца да іх кампетэнцыі. На ўсе пытанні, якія паступілі, былі дадзены вычарпальныя адказы..
Такія дыялогавыя пляцоўкі закліканы падтрымаць прадпрымальнікаў у іх імкненні пашыраць і весці свой бізнес, выконваючы заканадаўства Рэспублікі Беларусь.