Кантроль за выкананнем патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да фасаваных тавараў, дзяржаўным метралагічным наглядам у гандлёвых аб'ектах Гродзенскай вобласці ажыццяўляецца на пастаяннай аснове. Варта сказаць пра тое, што далёка не заўсёды, набываючы харчовую прадукцыю фасаваную крамай у адсутнасць спажыўца, можна быць упэўненым, што заяўленая ў маркіроўцы колькасць, будзе адпавядаць фактычна змешчанаму ў пакаванні.
За бягучы перыяд 2023 года Гродзенскай абласной інспекцыяй Дзяржстандарта ў буйных гандлёвых сетках г. Гродна праведзена кантрольнае ўзважванне фасаванай магазінамі прадукцыі, якая знаходзіцца ў гандлёвай зале. Парушэнні ўстаноўлены ва ўсіх відах харчовай прадукцыі: кандытарскія вырабы, мясная, малочная і рыбная прадукцыя, арэхі і сухафрукты.
так, пры ўзважванні фасаванай крамамі ў адсутнасць спажыўца прадукцыі выяўлена недавага:
– сыроў ад 6,0 да 8,0 г;
кандытарскіх вырабаў (зефір, пернік) ад 4,0 да 8,0 г;
мяса птушкі ад 4,0 да 6,0 г;
арэхі і сухафрукты ад 4,0 да 8,0 г;
сушана-вяленая рыбная прадукцыя ад 4,0 да 10,0 г.