З 1941 па 1944 год на тэрыторыі сучаснай Гродзенскай вобласці было спалена больш 310 вёсак. Гэтая інфармацыя змяшчаецца ў электроннай базе даных «Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
У спіс уключаны вёскі, якія былі знішчаны поўнасцю або часткова з насельніцтвам і без яго.
Самае буйное сяло Гродзенскай вобласці, якое было спалена разам з жыхарамі, - гэта Княжаводцы Мастоўскага раёна: падчас карнай аперацыі ў вогненным пекле загінулі каля 900 чалавек – гэта 6 Хатыней.
Часцей за ўсё вёскі спальваліся летам 1943 гады падчас антыпартызанскіх акцый. Як правіла, нямецкія акупанты рабілі зачысткі месцаў, у якіх маглі хавацца партызаны.