Кетчуп чырвоны ад таматаў або ад фарбавальнікаў?
Гродзенскай абласной інспекцыяй Дзяржстандарта пры правядзенні праверкі аднаго з гандлёвых аб'ектаў у г. Ліда выяўлена небяспечная прадукцыя - кетчуп 2-й катэгорыі "Шашлычны" з маркіроўкай "Ціхвінскі прадукт", вытворца ТАА «Ціхвінскай уездъ», Расія.
Па выніках праверкі ўстаноўлена, што прадукцыя не адпавядае патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза па бяспецы: пры вытворчасці дадзенай прадукцыі ўжывалася заяўленая ў маркіроўцы харчовая дабаўка – фарбавальнік Е120, недапушчальная для выкарыстання пры вытворчасці таматнай падліўкі.
Выкарыстанне Е120 паляпшае вонкавыя якасці і таварны вонкавы выгляд шматлікіх звыклых для нас прадуктаў. Ён дорыць ім натуральны і роўны колер. Без яго многія прадукты не выглядалі б так прывабна і апетытна.. аднак, тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза ТР МС 029/2012 «Патрабаванні бяспекі харчовых дабавак, араматызатараў і тэхналагічных дапаможных сродкаў» ужыванне дадзенага фарбавальніка для выкарыстання пры вытворчасці кетчупа не прадугледжана.
Па выніках праверкі імпарцёру дадзенай прадукцыі накіравана прадпісанне аб адабранні яе з абарачэння.. Госстандартом Республики Беларусь действие декларации о соответствии на эту продукцию прекращено, а кетчуп уключаны ў рэестр небяспечнай прадукцыі.
З мэтай узмацнення дзяржаўнага кантролю за якасцю харчовай прадукцыі, інфармацыя аб выяўленых парушэннях, накіравана ў інспекцыю Дзяржстандарта па месцы знаходжання імпарцёра, для прыняцця мер у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.